Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    28 июня 2018   Просмотров: 522

    Запрашаем на курсы для дзетак "Беларуская мова з нуля"

    1387. Тайм-клуб

    Нашы курсы разлічаны на школьнікаў, якія не разумеюць (ці не любяць) беларускую мову і літаратуру.

    На курсах вы даведаецеся, што:

    • Беларускую мову можна вывучаць гуляючы
    • Беларуская літаратура гэта не толькі "пра гаротны лёс сялян", а пісьменнікі не проста "сур'ёзныя дзядзькі і цёткі з партрэтаў"
    • Беларуская мова "жывая" і ўнікальная, на ёй была напісана першая еўрапейская Канстытуцыя (Статут ВКЛ 1588 г.), на ёй размаўляў Барыс Кіт, дзякуючы якому людзі здолелі паляцець на Месяц, яе самастойна (!) вывучаюць іспанцы, французы, японцы - бо ўспрымаюць яе прыгожай і адметнай. І мы таксама лічым, што беларускай мовай трэба ганарыцца і карыстацца!

    Пачатковы, азнаямляльны, курс складаецца з шасці заняткаў (сустрэчы два-тры разы на тыдзень), якія будуць адпавядаць узроўню валодання мовай у пэўнай групе. Таму мы плануем стварыць некалькі груп, каб вам было камфортна знаёміцца з беларускай мовай, ці ўдасканальваць яе.

    Мы гарантуем індывідуальны падыход, прыязнае стаўленне і цярплівасць.

    Ёсць магчымасць стварэння групы для падрыхтоўкі да цэнтральнага тэставання.

    Кошт пачатковага курса (шэсць заняткаў) - 30 рублёў.

    Прэзентацыя курсаў адбудзецца 5 ліпеня, а 18-й гадзіне па адрасе: тайм-клуб "1387", вул. Чангарская, 54. Уваход на прэзентацыю вольны! ПАПЯРЭДНЯЯ РЭГІСТРАЦЫЯ тут

    Тэл. для даведак

    +375291103982 Ірына

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    321 744 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за январь 2019 года.
    На основе Google Analytics*