Педагогі раёна адзначылі прафесійнае свята. Расказваем, як гэта было
4 октября 2024
980
Святочны “вялікі перапынак” або ўрачыстасць з нагоды Дня настаўніка прайшла сёння ў раённым Цэнтры культуры.
Віншуючы цяперашніх і колішніх педагогаў са святам (на ўрачыстасці прысутнічалі і ветэраны галіны), начальнік аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама Алеся Стэльмак падзякавала ўсім за неацэнны ўнёсак у справу выхавання і навучання падрастаючага пакалення. Асобна адзначыла згуртаванасць кіраўнікоў раённых устаноў адукацыі, за якімі — трывалыя калектывы высокапрафесіяналаў. Пажадала педагогам здароўя, плённай працы, цікаўных вучняў, выхаваць годную змену прадаўжальнікаў іх вялікай і патрэбнай справы. Работнікам галіны, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у рабоце, начальнік аддзела ўручыла ганаровыя ўзнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы і лісты ўдзячнасці аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама.
Далучыўшыся да віншаванняў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач узнагародзіла педагогаў-актывістаў прафсаюзнага руху.
Гумар, жарты, цёплыя пажаданні вучняў як са сцэны, так і праз відэаролікі, песенныя і харэаграфічныя нумары артыстаў Цэнтра культуры, выхаванцаў Цэнтра творчасці раёна і школьнікаў, віншаванні калег — усё гэта зрабіла “вялікі перапынак” цікавым і запамінальным, падаравала педагогам прыемныя хвіліны адпачынку і ўмацавала ў думцы, што абраная імі прафесія — адна з самых высакародных на зямлі.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...