Раённыя школьнікі прымуць удзел у абласной алімпіядзе
9 января 2025
267
10 навучэнцаў сярэдніх школ раёна прымуць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, якая пройдзе ў Магілёве 13-17 студзеня.
Двое навучэнцаў (Глушанская і Міхалёўская сярэднія школы) намераны прадэманстраваць шырыню і глыбіню ведаў па матэматыцы, чацвёра (Цялушская СШ) — па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. Яшчэ чатыры школьнікі будуць трымаць іспыт на веданне такіх прадметаў, як “Руская мова” і “Руская літаратура” (Гарбацэвіцкая СШ), “Грамадазнаўства” (Туголіцкая СШ), “Нямецкая мова” (Брожская СШ), “Тэхнічная праца” (Ленінская СШ).
— Спаборніцтвы чакаюць навучэнцаў няпростыя і адказныя. Таму і дзеці, і настаўнікі сур’ёзна да іх рыхтуюцца. Вядома ж, усе мы хвалюемся і чакаем перамог, — адзначыла загадчык ДВМУ “Бабруйскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Наталія Бакач.
Заўважым, што ў лістападзе на базе Цялушскай СШ прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі 97 чалавек. Вынікам стала ўручэнне 31-му навучэнцу дыпломаў I, II, III ступеняў, 26-ці школьнікам — грамат за выніковы ўдзел.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...
Последние 0 комментариев