На базе “Агракамбіната Бабруйскі” прайшла вучоба тэхнікаў-асемянатараў
17 января 2025
Практычны семінар-вучоба тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы раённых сельгасарганізацый з удзелам прадстаўнікоў РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства”: начальніка па ўзнаўленні статка Ганны Савінай і ўрача-гінеколага Максіма Аўчыннікава прайшоў сёння на базе малочна-таварнага комплекса “Баранавічы” ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Яго ўдзельнікамі сталі тэхнікі-асемянатары, галоўныя ветэрынарныя ўрачы сельгасарганізацый, ветурачы, якія займаюцца гінекалагічнымі хваробамі.
Пасля адпрацоўкі практычных і тэарэтычных навыкаў штучнага асемянення кароў і цялушак ўвага прысутных была засяроджана на асаблівасцях выяўлення жывёлы ў ахвоце, праяўленні прыкмет палавой ахвоты ды іншых момантах тэмы. Абмеркавалі таксама вядзенне суправаджальнай дакументацыі, у прыватнасці, журнала ўліку асемяненняў і ацёлаў.
Практычным дадаткам для спецыялістаў стаў і прагляд фільма “Штучнае асемяненне буйной рагатай жывёлы”.
— Падобныя семінары-вучобы тэхнікаў-асемянатараў з удзелам прадстаўнікоў РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” праводзім у раёне штогод. Іх мэта — удасканаліць веды, абмяняцца вопытам, палепшыць работу па ўзнаўленні статка, павялічыць яе эфектыўнасць, — адзначыла начальнік Бабруйскага філіяла Наталля Кароця.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Последние 0 комментариев