Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода
Здоровье, красота, мода


13 июня 2025
Урачыстасць, прымеркаваная да Дня медыцынскіх работнікаў, прайшла сёння ў Бабруйскай гарадской паліклініцы №2. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі як паліклінікі, так і сельскіх медустаноў: урачы, медыцынскія сёстры, малодшы персанал інш.
Віншуючы калектыў з прафесійным святам, галоўны ўрач БГП №2 Таццяна Гацко адзначыла, што ў галіну аховы здароўя прыходзяць і ў ёй застаюцца толькі апантаныя прафесіяй людзі, незалежна якую пасаду займаюць. Тыя, хто ўмее спачуваць, жыве з патрэбай дапамагаць іншым, не стамляючыся вучыцца дзеля гэтага, авалодвае новымі прафесійнымі ведамі.
— Усім вам вялікі дзякуй. Я вельмі цаню ўклад кожнага ў нашу агульную высакародную справу — стаяць на варце здароўя людзей. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і добрых людзей побач, — адзначыла Таццяна Васільеўна і ўручыла шэрагу медработнікаў за добрасумленную працу ганаровыя граматы і лісты ўдзячнасці Бабруйскай цэнтральнай бальніцы і Бабруйскай гарадской паліклінікі №2.
Лідар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі паліклінікі Ірына Жураўлёва ўзнагародзіла найбольш актыўных членаў “пярвічкі”.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев