На Бабруйшчыне зноў камбайнер-тысячнік!
29 июля 2024
Уборачная кампанія ў раёне ідзе поўным ходам. Аб’ёмы намалочанага зерня дзень ад дня павялічваюцца, таму і перадавікоў-тысячнікаў становіцца болей.
Сёння гэтага ганаровага звання ўдастоіўся старшы камбайнер ААТ “Неўскі-Агра”, неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва па выніках сельскагаспадарчых кампаній Леанід Чэрнік. Намалаціўшы з камбайнерам Віктарам Дзешкаўцом тысячу тон зерня, ён стаў другім па ліку камбайнерам-тысячнікам падчас уборачнай кампаніі 2024 года.
Павіншаваць Леаніда Леанідавіча з высокім вытворчым паказчыкам на жніве, пажадаць здароўя і новых працоўных дасягненняў прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале з першым намеснікам старшыні, начальнікам райсельгасхарча Аляксандрам Каўраніным, райкама прафсаюза работнікаў АПК разам з лідарам прафсаюзнай арганізацыі Максімам Ганжуравым і традыцыйна — сувенірамі і падарункамі, а таксама дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Стрыжэўскі.
— У раёне ўжо чатыры перадавікі-тысячнікі, у тым ліку два — камбайнеры. Упэўнены, што з пачаткам наступнага тыдня і вадзіцеляў, і камбайнераў, якія пераадолеюць мяжу ў тысячу тон зерня, стане нашмат болей, — адзначыў Аляксандр Каўранін.
Па яго словах, на гэтую пару ў раёне ўбрана трэць плошчаў збажыны, а ў такіх гаспадарках як ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” — і палова. Уборачная тэхніка спраўная, паліва для работы маецца, надвор’е спрыяльнае, настрой у калектываў добры. Словам, маецца ўсё для якаснай уборкі ўраджаю.
Всего комментариев 1
Поделиться: