Бабруйскі лясгас дапамагае Быхаўскаму справіцца з наступствамі ўрагану
6 августа 2024
Работнікі Бабруйскага лясгаса трэці тыдзень задзейнічаны на ліквідацыі наступстваў ліпеньскага ўрагану на тэрыторыі Нова-Баярскага лясніцтва Быхаўскага лясгаса.
Намаганнямі 17 чалавек, сярод якіх майстры лесу, вальшчыкі, вадзіцелі харвестараў і форвардэраў, ужо нарыхтавана 5710 кубаметраў драўніны. На ўборачных работах задзейнічана 9 відаў шматаперацыйнай тэхнікі нашага лясгаса. Пастаянны кантроль за іх ходам ажыццяўляюць, кожны ў сваім накірунку, начальнік Лесапункта лясгаса Сяргей Казлоў, галоўны ляснічы Алена Порсік, намеснік дырэктара-галоўны інжынер Яўген Брылькоў, начальнік бюро па ахове працы Вячаслаў Сакалоўскі і намеснік дырэктара арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Валянціна Шэх.
Работы на Быхаўшчыне плануецца завяршыць да пачатку лістапада. Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Бабруйскага лясгаса паклапаціліся пра ўтульнасць працы сваіх работнікаў — стварылі для ліквідатараў наступстваў стыхіі належныя бытавыя ўмовы.
Всего комментариев 1
Поделиться: