Пазнаем Бабруйшчыну! У раёне распрацавана больш за дзесяць турыстычных маршрутаў
17 мая 2025
Унутраны турызм застаецца адной з запатрабаваных форм адпачынку беларусаў, вялікая цікавасць да нашай краіны і з боку замежнікаў. Тым часам у кожным куточку Беларусі ёсць што паказаць — ад непаўторнай прыроды: лясоў, азёр, балот да помнікаў гісторыі і месцаў славы, культурных традыцый і набыткаў краю.
Не выключэнне Бабруйскі раён. Пра тое, якія цікавасці чакаюць турыстаў на нашай зямлі і якія створаны ўмовы для іх камфортнага пражывання ў сельскай мясцовасці, мы запыталіся ў галоўнага спецыяліста па пытаннях спорту і турызму райвыканкама Вольгі Гаўрыленя.
— Плануючы адпачынак, патэнцыяльны турыст найперш цікавіцца, дзе зможа спыніцца, перакусіць. Ці аказваюцца такія паслугі на тэрыторыі Бабруйскага раёна?
— У раёне сфарміраваны турыстычны комплекс, які забяспечвае шырокія магчымасці для задавальнення патрэб айчынный і замежных грамадзян у разнастайных турысцкіх паслугах. Так, для размяшчэння турыстаў маюцца 3 гасцініцы: “Атэль “Вішнёвы сад” ля в. Шчаткава, дзе маюцца 20 нумароў, Матэль “Еўропа” ля в. Сычкава на 20 нумароў, гасцініца СВК “Гігант” “Ала” ў В. Бортніках на 10 нумароў. Для пастаяльцаў тут створаны камфортныя ўмовы.
— Увогуле, колькі ў раёне суб’ектаў агратурызму?
— Па стане на 15 мая функцыянуе 12 такіх суб’ектаў. Па рашэнні райвыканкама 8 з іх плацяць штомесяца збор за ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, 4 суб’екты — плацяць падатак на прафесійны даход.
— Ці ёсць у раёне суправаджатыя-экскурсаводы, якія б дасканала расказалі пра раён і знакавыя месцы на яго тэрыторыі?
— Так, у нас ёсць два атэставаных экскурсавода. Гэта настаўнікі гісторыі Варатынскай і Хімоўскай сярэдніх школ Міхаіл Аляксандравіч Рыняк і Анастасія Васільеўна Еўдакімава.
— Хто ажыццяўляе арганізацыю турысцка-экскурсійнай дзейнасці сярод насельніцтва раёна?
— Ажыццяўляюць турыстычныя фірмы Бабруйшчыны. На тэрыторыі раёна зарэгістраваны дзве такія 2 арганізацыі: “АлАн-Тур” і Фізкультурна-спартыўны клуб Бабруйскага раёна.
— І нарэшце — пра маршруты. Колькі іх распрацавана ў раёне і якіх накірункаў?
— Распрацавана 12 турысцка-экскурсійных маршрутаў разнастайных накірункаў, якія прапагандуюць духоўна-культурную спадчыну Бабруйшчыны, паказваюць яе багатую гісторыю і архітэктурныя славутасці. Гэта пазнаваўчыя маршруты “Імі ганарыцца Бабруйшчына” і Цялуша турыстычная”; пазнаваўчы турысцка-экскурсійны маршрут для моладзі, якая навучаецца;
турысцка-экскурсійны веламаршрут “Па месцах баявой славы Бабруйскага раёна”; турысцка-экскурсійны маршрут па Бабруйскаму раёну; турысцкі маршрут па месцах баявой славы камсамольскага падполля; вытворчыя экскурсіі на базе ляснога пітомніка ў пас. Брожа і СВК “Гігант”;
ваенна-патрыятычныя маршруты “Па месцах баёў Бабруйскага катла” і “Мы гэтай памяці верныя”;
паломніцкі маршрут “Бабруйшчына праваслаўная” і экалагічны маршрут па раёну. Як бачым, культура і гісторыя нашага рана вельмі багатыя. У нас вялізная спадчына, якую трэба ведаць і берагчы. Менавіта тут, на роднай зямлі, закладваецца любоў да Радзімы і свайго краю, беражлівыя адносіны да культуры і гісторыі.
— Як патэнцыйнаму турысту даведацца пра маршруты? Дзе рэкламуеце турыстычныя магчымасці раёна?
— Інфармацыю даводзім праз афіцыйны інтэрнэт-сайт Бабруйскага райвыканкама. У рубрыцы “Сацыяльная сфера” створаны і пастаянна абнаўляецца падраздзел “Турызм, спорт, адпачынак”, у якім размешчаны інфармацыйныя матэрыялы, якія датычацца турысцка-экскурсійнай работы на тэрыторыі раёна. Інфармацыя на інтэрнэт-сайце даступна не толькі на дзяржаўных мовах, але і англійскай, французскай, нямецкай і кітайскай. Да таго ж, на галоўнай старонцы інтэрнэт-сайта Бабруйскага райвыканкама інтэрактыўная турыстычная карта Бабруйскага раёна, якая дазваляе дыстанцыйна правесці знаёмства з асноўнымі турыстычнымі аб’ектамі нашага раёна.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев