«Таямніцы бабруйскай зямлі»: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі
19 мая 2025
Квэставая гульня “Таямніцы бабруйскай зямлі” ў межах штогоднай Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” прайшла ў Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў в. Сычкава. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі музея пры ўдзеле прадстаўнікоў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна і Ленінскага клуба.
Пачалося мерапрыемства ў зале Вялікай Айчыннай вайны з квэсту-гульні “Дарогамі вайны”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі. Дзеці — вучні Ленінскай школы і дарослыя адгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэматычныя заданні, “аказвалі” медыцынскую дапамогу.







Месцам правядзення 2-й часткі гульні стала зала гісторыі Бабруйскага раёна. Там прысутныя паўдзельнічалі ў гістарычным часе “Пісьменнікі-землякі пра вайну” — пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай дзейнасцю славутых землякоў Алеся Адамовіча і Міколы Аўрамчыка, наведалі літаратурна-дакументальную выставу “Крывёю сэрца”.
У зале этнаграфіі была наладжана інтэлектуальна-практычная праграма “Бабруйскі падворак”, дзе можна было пазнаёміцца з побытам мясцовага сялянства ў XIX стагоддзіі, старадаўнімі традыцыямі насельніцтва Прыбярэзінскага краю.
Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай “Мой родны кут”, якую паказала вакальная група Сычкаўскага сельскага клуба “Вечарынка”.




Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев