Портал BOBR.BY Портал BOBR.BY
О насНаписать письмоРеклама на портале
Вход / регистрация
Портал BOBR.BY
  • Новости
    • Все новости
    • Актуально
    • Новости Бобруйска
    • Официально
    • Городские объявления, анонсы, афиша
    • Сообщения УВД, ГАИ, МЧС, таможня
    • Культура, отдых, развлечения
    • Бизнес и политика
    • Спорт
    • Образование
    • Автоновости
    • Здоровье, красота, мода
    • Новости компаний
    • Религия
    • IT-новости
    • Калейдоскоп
    • Новости сайта
    • Пресс-релизы
    • Самые комментируемые
    • Самые просматриваемые
  • Фотофакт
    • Все фотофакты
    • ЖКХ
    • Нарушители ПДД
    • Дороги
    • Происшествия
    • Животные
    • Общественные мероприятия
    • Мой город
    • Природа
    • Культура
    • Спорт
    • Разное
  • Наш Бобруйск
    • бобруйская энциклопедия
    • справка
    • транспорт
    • расписание движения городских автобусов
    • здоровье, спорт, туризм
    • экономика
    • религия и национально-культурные объединения
    • культура, образование, СМИ
    • литература и искусство
    • о городе
    • Фотогалереи
    • Сферические 360° панорамы
    • Online-сервисы Бобруйска
  • Каталог организаций
    • Авто
    • Бытовые услуги
    • Государство и общество
    • Дети
    • Домашние животные
    • Доставка
    • Еда
    • Красота и здоровье
    • Культура
    • Магазины, торговые площадки
    • Недвижимость
    • Образование
    • Отдых, туризм и путешествия
    • Праздники
    • Промышленность
    • Связь и СМИ
    • Спорт
    • Строительство и ремонт
    • Транспорт
    • Финансы
    • B2B (+офис)
  • Работа
    • вакансии
    • требуются на подработку
    • резюме
    • ищу подработку
    • правила
    • способы оплаты
  • Объявления
    • акции, скидки
    • продам (отдам)
    • куплю (возьму)
    • сдам (в аренду, на прокат)
    • сниму (арендую, возьму на прокат)
    • меняю
    • окажу услуги
    • нуждаюсь в услугах (кроме вакансий)
    • ищу человека (разыскивается)
    • потери и находки (что потеряли или нашли)
    • разное (что не подходит для других разделов)
    • способы оплаты
    • правила раздела
  • Фото
  • Афиша
    • вся афиша
    • кино
    • театр
    • концерты, шоу, цирковые выступления
    • дискотеки, вечеринки
    • общегородские мероприятия
    • выставки, ярмарки
    • лекции, тренинги, семинары, мастер-классы, презентации
    • квизы и клубы по интересам
    • спортивные мероприятия
    • план мероприятий учреждений культуры
  • Общение
    • Последние комментарии
  • Реклама на портале
    • Специальные предложения
    • Прейскурант рекламных услуг
    • Главная новость
    • Баннерная реклама
    • Каталог организаций
    • Объявления
    • Обслуживание сайтов
    • Афиша
    • Документы для скачивания
    • Статистика
Главная
Новости
Калейдоскоп
Дзясяты з паловай храм
Семейная формула Николая Крисковца из Бобруйского лесхоза: любовь, труд и уважение к корням
21 октября 2026

Семейная формула Николая Крисковца из Бобруйского лесхоза: любовь, труд и уважение к корням

Калейдоскоп
вернуться в раздел
Инфоблок

Дзясяты з паловай храм

19 июня 2025

1932
Дзясяты з паловай храм

Непрыкметны будынак за высокімі ялінамі – месца знаёмае калі не ўсім, то многім жыхарам нашага горада. Цяпер у ім месціцца Бабруйскі дыспансер спартовай медыцыны, аднак мала хто ведае, што яго першапачатковае прызначэнне было зусім іншым. Сапраўды: падмурак з часаных камянёў, круглая апсіда, павернутая на ўсход, высокі арачны ўваход з боку вуліцы – адметныя рысы культавага дойлідства стогадовай даўніны. Здавалася б, звычайная справа: ці ж мала цэркваў і касцёлаў у часы барацьбы з рэлігіяй былі адабраныя ў вернікаў і прыстасаваныя пад розныя грамадзянскія патрэбы? Але гісторыя дыспансера на Савецкай можа быць нашмат больш складанай, чым яна здаецца на першы погляд, і мы прапануем чытачам пазнаёміцца з яе новай версіяй.

Упершыню шырокая грамадскасць даведалася пра тое, што замест «Паўночнай» паліклінікі тут меўся паўстаць дом божы, у сярэдзіне двухтысячных, калі група вернікаў звярнулася да гарадскіх уладаў з просьбай вярнуць будынак царквы на Савецкай вуліцы праваслаўнай супольнасці. Тады многія задаліся пытаннем: які гэта яшчэ храм на Савецкай? Напярэдадні рэвалюцыі ў Бабруйску налічвалася 10 праваслаўных храмаў, і ніводзін з іх не згадваўся па вуліцы Раманаўскай(так раней называлася Савецкая). Разабрацца ва ўсім вырашыў Зміцер Растаеў. У 2007 годзе на сайце «Камерцыйнага кур’ера» выйшла яго артыкул-даследаванне – «Всё тайное станет явным...». Тады яшчэ жывыя былі тыя людзі, што дзецьмі заспелі дваццатыя гады, сярод іх – Пётр Мікалаевіч Валько, які ахвотна падзяліўся са спадаром Змітром сваімі ўспамінамі.

Дзясяты з паловай храм

Старажыл, дом якога стаяў па суседстве з дыспансерам, згадваў, што нейкі неабыякавы жыхар гэтых мясцін выдзеліў месца для пабудовы драўлянай праваслаўнай каплічкі ў глыбіні свайго саду. Так апісваў яе Пётр Мікалаевіч: фанерныя сцены, што ад вялікай колькасці прыхаджан, на якую яна ніяк не была разлічана, увесь час пагражалі праламацца, безліч ікон і невялічкая званіца над дахам. Служыў у ёй айцец Іаан, што кватараваў у доме сям’і Пятра. Пасля, маўляў, побач з каплічкай на народныя грошы пачалося ўзвядзенне каменнага храма, які ў апошні момант быў адабраны ўладамі ў вернікаў і перароблены ў паліклініку. Сам айцец Іаан, як і бацька Пятра Мікалаевіча, неўзабаве былі абвінавачаныя ў антысавецкай змове і рэпрэсаваныя...

У праўдзівасці расказанай спадаром Пятром гісторыі не выпадае сумнявацца. У больш-менш спакойныя дваццатыя ўлады яшчэ так моцна не заміналі духоўнаму жыццю грамадзян. Аднак слаба верыцца, што ў гады ўжо пасля абвяшчэння курсу на індустрыялізцыю(па апісаннях Івана Мікалаевіча, будаўніцтва храма пачалося ў другой палове 1920-х гадоў) яны закрывалі вочы на такое вялікае будаўніцтва, атрымаць дазвол на якое было наўрад ці магчыма. Дый які архітэктар пагадзіўся б на выкананне праекту такога будынку? Ужо было ясна, у якім напрамку рухаецца краіна саветаў, і наўрад ці нехта ўзяўся б за такую працу. Выгляд незавершанай царквы, нават пасля перабудовы, яўна ўказвае на наяўнасць нейкага планавання, а па памерах яна не вельмі саступала б іншым бабруйскім храмам. Нечага бракуе ў гісторыі спадара Пятра, нейкай важнай дэталі...

Раён у межах вуліц Леніна і Садовай пачаў складвацца напярэдадні Першай сусветнай вайны, пра што сведчаць захаваныя ў ім дамы – усе яны не старэйшыя за пачатак дваццатага стагоддзя. На адным з іх захаваўся нават прыгожы каваны казырок – нешта такое чакаеш пабачыць у старым цэнтры, каля рынка, але не тут.

каваны казырок

А ці магло быць так што будаўніцтва царквы пачалося адначасова з наступам сюды горада? Калі гэта сапраўды так, то што магло зашкодзіць завяршэнню працы?

Адправімся ў кароткае падарожжа ў горад над Бярэзінай у тыя гады: «маленькая і пераможная» вайна, якой бачылася яна спачатку царскаму ўраду, прывяла да велізарных людскіх і тэрытарыяльных страт: фронт разрэзаў Беларусь напалам, праз Бабруйск на ўсход рухаліся дзясяткі тысяч бежанцаў розных нацыянальнасцяў. Спачатку Лютаўская, пасля Кастрычніцкая рэвалюцыя: улада ў горадзе на кароткі час перайшла ў рукі бальшавікоў, нямецкія ж войскі працягвалі няўхільна рухацца на ўсход, спыніўшыся на момант падпісання Брэсцкага міру ў Магілёве. Такім чынам, упершыню ў гісторыі на Бабруйшчыну ступіла нага нямецкага акупанта. У занятым кайзераўскімі войскамі горадзе на расейскай мове выходзіць газета «Бобруйскій день» – асноўная крыніца ведаў пра жыццё нашага краю ў тыя месяцы.

Дзясяты з паловай храм

У 25-м нумары ад 29 чэрвеня 1918 года ў паведамленні аб рашэннях, прынятых Бабруйскай гарадской думай, знаходзім кароткую абвестку:

Ходатайство жителей хутора Кривой Крюкъ объ отпуск? кирпича на оканчание стройки храма отложено до снятия запрета наложеннаго на кирпичъ оккупаціонными властями

Дзясяты з паловай храм

Хутар Крывы Крук, які цяпер знаходзіцца ў межах горада – стары прамысловы раён. Паводле Бабруйскай энцыклапедыі, да рэвалюцыі ў ім знаходзіліся аж тры прадпрыемствы: два тартакі і адзін бровар, які вырабляў да дваццаці пяці тысяч вёдзер піва штогод.

Хутар Крывы Крук

Рабочы клас, што папаўняўся за кошт сялян – праваслаўных беларусаў, мог быць зацікаўлены ў пабудове ўласнай бажніцы. Цяперашнія ваколіцы гасцініцы «Турыст» тады былі ўскраінай горада, і да былога хутара адсюль зусім недалёка. Няма ніякіх звестак пра будаўніцтва там каменнай царквы, пра іншыя недабудаваныя храмы ў межах горада нічога невядома, таму адзіны верагодны кандыдат на ролю згаданай у газеце царквы – будынак дыспансера. Рабочыя, якія былі не настолькі прыгнечаныя і голыя, як апісвалі іх бальшавікі, хацелі і дакладна імкнуліся пасяліцца ў горадзе, хоць бы і на яго ўскраіне. Так і мог паўстаць гэты раён Бабруйска, заселены пераважна праваслаўнымі беларусамі, а з ім і царква, будаўніцтва якой перарвала спачатку нямецкая, а потым польская акупацыя. У часы НЭП-у працы маглі ўзнавіцца, але зыход гэтай справы быў ясны.

Не варта спадзявацца, што будынак гэты калі-небудзь будзе вернуты вернікам. Ці ж мала цяпер у Бабруйску храмаў розных канфесій, у якія можа прыйсці кожны ахвочы? У тым выглядзе, у якім недавершаны храм дайшоў да нашых дзён, ён ужо ўяўляе цікавасць: гэта жывы помнік усім тым пераўтварэнням, якія адбываліся на беларускай зямлі ў дваццатым стагоддзі – яго наглядная ілюстрацыя і напамін пра ахвяр рэлігійнага пераследу, чыімі рукамі ўзводзіўся гэты дзясяты з паловай бабруйскі храм. Ці не лепей было б скіраваць намаганні актыўнай часткі праваслаўнай супольнасці на вяртанне памяці аб гэтых людзях? Паспрыяць, напрыклад, усталяванню на сцяне каля ўваходу нейкай памятнай шыльды, правесці пошукі архіўных звестак пра царкву і яе заснавальніка – айца Іаана? Быць можа мы нават даведаемся, у імя якога святога яна была асвечана. Цалкам магчыма, што не загінуў у часы ваенных ліхалеццяў, а ляжыць дзесьці першапачатковы праект пабудовы, і мы дазнаемся нават імя яе архітэктара – яшчэ адна цікавая старонка бабруйскай мінуўшчыны, якая чакае свайго адкрыцця...

Автор новости:

  • Сямён Юшкевіч
Инфоблок

Всего комментариев 2

Поделиться:

Другие новости раздела

ДРУГИЕ НОВОСТИ РАЗДЕЛА
«Поколение ЭКО» внесли свой вклад в масштабное лесовосстановление в Бобруйском районе
Калейдоскоп
«Поколение ЭКО» внесли свой вклад в масштабное лесовосстановление в Бобруйском районе
Лаура Фомцова из Бобруйского района получила Почётную грамоту управления культуры Могилёвского облисполкома
Калейдоскоп
Лаура Фомцова из Бобруйского района получила Почётную грамоту управления культуры Могилёвского облисполкома
Неделя родительской любви: как в Бобруйском родильном доме воспитывают семейные ценности через творчество
Калейдоскоп
Неделя родительской любви: как в Бобруйском родильном доме воспитывают семейные ценности через творчество
Антон Стаховский: «Если есть цель – все возможно»
Калейдоскоп
Антон Стаховский: «Если есть цель – все возможно»
Что с долларом и евро в середине осени? Курсы четверга
Калейдоскоп
Что с долларом и евро в середине осени? Курсы четверга
Сёстры-близняшки из Бобруйска Дарья и Александра Дзыгун — о профессии, психологии и общем деле
Калейдоскоп
Сёстры-близняшки из Бобруйска Дарья и Александра Дзыгун — о профессии, психологии и общем деле
От учителя до заведующего Телушским СДК: Алексей Катышев — о культуре на селе и творческих планах
Калейдоскоп
От учителя до заведующего Телушским СДК: Алексей Катышев — о культуре на селе и творческих планах
Бобруйчанин Александр Ковалевский — о футболе, собственной школе и поиске талантов в регионах
Калейдоскоп
Бобруйчанин Александр Ковалевский — о футболе, собственной школе и поиске талантов в регионах
«Работа полностью соответствует ожиданиям»: бобруйчанка Елизавета Головач о старте работы в филиале «Воротынь»
Калейдоскоп
«Работа полностью соответствует ожиданиям»: бобруйчанка Елизавета Головач о старте работы в филиале «Воротынь»
Всё больше молодых педагогов выбирают малую родину: история Марины Макарченко из Бобруйского района
Калейдоскоп
Всё больше молодых педагогов выбирают малую родину: история Марины Макарченко из Бобруйского района
Погода на выходные в Могилевской области
Калейдоскоп
Погода на выходные в Могилевской области
Доллар и евро продолжают дешеветь, российский рубль растет
Калейдоскоп
Доллар и евро продолжают дешеветь, российский рубль растет
Открыть карту

Частное унитарное предприятие по оказанию услуг «Бобрбай»;

Юридический адрес: 213826, Беларусь, г. Бобруйск, ул. Чонгарская, 81/25;

УНП 790676313, Свидетельство о госрегистрации №790676313 от 11.11.2011 выдано Бобруйским горисполкомом;

Офис BOBR.by:213826, г. Бобруйск, ул. Карла Либкнехта, 25;

Контактные телефоны офиса BOBR.by

Написать письмо О нас Реклама
© 2006-2026 «BOBR.by»
НовостиФотофактНаш БобруйскКаталог организацийРаботаОбъявленияАфишаФотоКомментарииРеклама на порталеКурсы валют$ 2.98Погода10.6 °CНаписать письмоО нас

Авторизация

Логин, телефон или email
Забыли пароль?
Не заполнены необходимые поля!
Произошла ошибка ответа сервера
Telegram

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Идёт обмен данными...

Произошла ошибка