У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” сеюць авёс
27 марта 2024
Прыступілі да гэтай работы аграрыі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” яшчэ ў суботу, тады аўсом засеялі поле ў 32 гектары паблізу аг. Леніна. У нядзелю пасяўныя работы вялі паблізу в. Барсукі, дзе пад культуру адвялі 60 гектараў. У панядзелак, калі мы наведаліся ў гаспадарку, аўсом засявалі гектары ў ваколіцах Міхайлаўшчыны.
— Усяго яравога аўсу плануем пасеяць 700 гектараў (па стане на раніцу ўчарашняга дня было пасеяна 140 га). Плюс да гэтага 250 гектараў засеем яравым ячменем, 300 — грэчкай, 1200 гектараў адвялі пад адналетнікі, 2200 — пад кукурузу, у тым ліку 200 — на зерне. Разлічваем таксама падсеяць мнагалетнікі на плошчы ў 600 гектараў, — увёў у курс веснавых работ галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Гаўрыленка.
У дзень нашага наведвання на палях “Агракамбіната Бабруйскі” сяўба вялася двума адзінкамі тэхнікі. Трактарам “Беларус-3522” з пасяўным агрэгатам АКПД-6Р запраўляў вопытны сейбіт Дзмітрый Кунец, на трактары “Беларус-1221.2” з сеялкай СПУ-6 працаваў не навічок у гэтай справе Сяргей Чабан. Падвозку і засыпку насення ў сеялкі ажыццяўлялі Ігар Сідараў і Вадзім Бандарэнка. Кіраваў працамі на полі малады аграном і малады спецыяліст сельгаспрадпрыемства з сур’ёзным намерам на работу, выпускнік Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа Віктар Жукаў.
Па меры таго як сяўба будзе набіраць абароты, як паведамілі ў гаспадарцы, тут плануецца падключэнне да работы трэцяга пасяўнога агрэгата.
Своечасова паклапаціліся ў “Агракамбінаце Бабруйскі” пра харчаванне ў час палявых работ. Усе, хто задзейнічаны на сяўбе, забяспечаны якаснымі гарачымі абедамі.
Читайте также:
Как бобруйским предприятиям торгуется в Первом национальном торговом центре?
Иксодовые клещи активизировались в Беларуси. В каких областях есть пострадавшие
Всего комментариев 0
Поделиться: