close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

театр

«Паляванне на сябе»

«Паляванне на сябе»

Гастролі Рэспубликанскага театра беларускай драматургіі. «Паляванне на сябе» 16+
Жанр: не камедыя.
Аўтар: Аляксандр Вампілаў (па матывах п'есы «Утиная охота»).
Пераклад: Марыя Пушкіна.
Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна).
Мастак: Алена Ігруша.
Прэм'ера: 10 кастрычніка 2018 года.
Працягласць: 2г.10хв.
Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам... ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?
Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі квэст-пакой уласнага жыцця.
Стас Жыркоў аб спектаклі:
«Часцей за ўсё гэту гісторыю разглядаюць, як вельмі бытавую, але на самой справе ў п'есе закладзены небытавы ход. І менавіта таму мне цікава паглядзець на гэтага аўтара зараз, бо час дае розныя магчымасці для працы на сцэне.
Што гэта будзе? Адказваю проста: гумар, гумар, гумар і яшчэ раз гумар, толькі смеху будзе станавіцца не больш, а менш. Не заўсёды чалавек смяецца тады, калі хоча...
Акцёры РТБД – фантастычныя. Іх рашучасць, апантанасць тэатрам, іх жаданне быць лепш – усё гэта дапаможа спектаклю стаць не проста «Паляваннем на сябе», а «Дзікім паляваннем на сябе!!!»
У ролях:
• Зілаў – Максім Брагінец
• Кузакоў – Арцём Курэнь
• Саяпін – Андрэй Новік
• Кушак – Сяргей Шымко
• Галіна – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
• Ірына – Гражына Быкава
• Вера – Ганна Семяняка
• Валерыя – Анастасія Баброва
• Дзіма – Дзмітрый Давідовіч
16 февраля 2019 года, суббота, в 18.00.
Театр Бобруйска


ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют