Портал BOBR.BY Портал BOBR.BY
О насНаписать письмоРеклама на портале
Вход / регистрация
Портал BOBR.BY
  • Новости
    • Все новости
    • Актуально
    • Новости Бобруйска
    • Официально
    • Городские объявления, анонсы, афиша
    • Сообщения УВД, ГАИ, МЧС, таможня
    • Культура, отдых, развлечения
    • Бизнес и политика
    • Спорт
    • Образование
    • Автоновости
    • Здоровье, красота, мода
    • Новости компаний
    • Религия
    • IT-новости
    • Калейдоскоп
    • Новости сайта
    • Пресс-релизы
    • Самые комментируемые
    • Самые просматриваемые
  • Фотофакт
    • Все фотофакты
    • ЖКХ
    • Нарушители ПДД
    • Дороги
    • Происшествия
    • Животные
    • Общественные мероприятия
    • Мой город
    • Природа
    • Культура
    • Спорт
    • Разное
  • Наш Бобруйск
    • бобруйская энциклопедия
    • справка
    • транспорт
    • расписание движения городских автобусов
    • здоровье, спорт, туризм
    • экономика
    • религия и национально-культурные объединения
    • культура, образование, СМИ
    • литература и искусство
    • о городе
    • Фотогалереи
    • Сферические 360° панорамы
    • Online-сервисы Бобруйска
  • Каталог организаций
    • Авто
    • Бытовые услуги
    • Государство и общество
    • Дети
    • Домашние животные
    • Доставка
    • Еда
    • Красота и здоровье
    • Культура
    • Магазины, торговые площадки
    • Недвижимость
    • Образование
    • Отдых, туризм и путешествия
    • Праздники
    • Промышленность
    • Связь и СМИ
    • Спорт
    • Строительство и ремонт
    • Транспорт
    • Финансы
    • B2B (+офис)
  • Работа
    • вакансии
    • требуются на подработку
    • резюме
    • ищу подработку
    • правила
    • способы оплаты
  • Объявления
    • акции, скидки
    • продам (отдам)
    • куплю (возьму)
    • сдам (в аренду, на прокат)
    • сниму (арендую, возьму на прокат)
    • меняю
    • окажу услуги
    • нуждаюсь в услугах (кроме вакансий)
    • ищу человека (разыскивается)
    • потери и находки (что потеряли или нашли)
    • разное (что не подходит для других разделов)
    • способы оплаты
    • правила раздела
  • Фото
  • Афиша
    • вся афиша
    • кино
    • театр
    • концерты, шоу, цирковые выступления
    • дискотеки, вечеринки
    • общегородские мероприятия
    • выставки, ярмарки
    • лекции, тренинги, семинары, мастер-классы, презентации
    • квизы и клубы по интересам
    • спортивные мероприятия
    • план мероприятий учреждений культуры
  • Общение
    • Последние комментарии
  • Реклама на портале
    • Специальные предложения
    • Прейскурант рекламных услуг
    • Главная новость
    • Баннерная реклама
    • Каталог организаций
    • Объявления
    • Обслуживание сайтов
    • Афиша
    • Документы для скачивания
    • Статистика
Главная
Новости
Здоровье, красота, мода
«Сям'я, дзе ўтульна»: як працуе
«Начни с себя»: главный санврач Бобруйщины сделал прививку от гриппа в рамках просветительской акции «ЦУР. Бобруйщина За! Вакцинацию!».
14 октября 2026

«Начни с себя»: главный санврач Бобруйщины сделал прививку от гриппа в рамках просветительской акции «ЦУР. Бобруйщина За! Вакцинацию!».

Здоровье, красота, мода
вернуться в раздел
Инфоблок

«Сям'я, дзе ўтульна»: як працуе аддзяленне рэабілітацыі ў Бобруйскім раёне

5 января 2026

1816
«Сям'я, дзе ўтульна»: як працуе аддзяленне рэабілітацыі ў Бобруйскім раёне

Клапаціцца пра інвалідаў і састарэлых, разнастаіць і напаўняць фарбамі жыццё тых, у каго яно з-за праблем са здароўем ці выйсцем на заслужаны адпачынак звузілася да кватэры, дома і падворка, — задача, якую ставяць перад сабой і добрасумленна з ёю спраўляюцца работнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян састарэлага ўзросту Бабруйскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

— Нашы падапечныя — гэта дарослыя, дапенсійнага ўзросту інваліды 1-2-й груп і пажылыя грамадзяне, — кажа загадчыца аддзялення Ірына Юркавец. — У асноўным мы сканцэнтраваны на іх сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. Гэта вельмі добра, што наша дзяржава дайшла да такога ўзроўню сацыяльнай абароны, што інваліды не застаюцца сам на сам са сваімі хваробамі або толькі з роднымі, што яны могуць чым-небудзь займацца, удасканальваць свае навыкі ці паспрабаваць у новай занятасці. З наведваннем аддзялення людзі пачына­юць планаваць дзень, болей сачыць за сваёй знешнасцю, кантактаваць з іншымі, дэманстраваць свае работы і г. д. Сярод падапечных, як кажа Ірына Іванаўна, мала тых, хто прыйшоў у цэнтр самастойна. Некаторых прый­шлося ўгаворваць на гэта, іншыя адгукнуліся не з першага разу, але цяпер сацыяльная ўстанова для іх — сям’я, дзе ўтульна, проста, куды хочацца.

У аддзяленні створаны рэабілітацыйныя працоўныя майстэрні швейна-паліграфічнага накірунку, вядзец­ца гуртковая дзей­насць. Апошняе прадстаўлена гурткамі “Чароўная гліна”, “Гламур”, “Натхненне” і “Ачумелыя ручкі”, якія з вялікім натхненнем вядуць прафесіяналы сваёй справы — спецыяліст Лідзія Толак, кіраўнікі гурткоў Антаніна Войтава, Аксана Каравай, Аксана Рычкова і Кацярына Аўдзеенка. Заняткі таксама вядуць валанцёры, у прыватнасці, вопытныя майстрыцы з пажылых людзей вучаць інвалідаў гатаваць, право­дзяць тэатральныя заняткі.

На сёння аддзяленне рэабілітацыі наведвае 35 інвалідаў — жыхароў раёна. Прыезд у горад спрашчае той факт, што дарога для людзей з абмежаванымі магчымасцямі (1 і 2 груп) бясплатная. Час наведвання ўстановы для кожнага чалавека падабраны з улікам яго магчымасцяў і пажаданняў і ў адпаведнасці з накірункам занятасці. Без увагі не застаюцца і тыя вяскоўцы, якія хочуць патрапіць на заняткі, але па стане здароўя не здольны на гэта — у асноўным гэта інваліды-калясачнікі, якіх 6 чалавек. Для іх арганізаваны заняткі па месцы жыхарства — кіраўнікі гурткоў наведваюць іх на доме, займаюцца па індывідуальнай праграме.
— Работа ў нас няпростая, далёка не кожны возьмецца за яе. Найскладаней, як лічу, кіраўнікам гурткоў, якія працуюць з людзьмі непасрэдна: падапечных трэба зразумець, наладзіць узаема­дзеянне з імі, умець правільна праяўляць спагаду, бо далёка не кожны інвалід хоча павышанай увагі да сябе. І ў нас працуюць менавіта такія людзі. Калектыў аддзялення дружны, трывалы, многія прыйшлі разам са мною. Не адзін год працуюць тры выпускніцы каледжа імя Ларына, якія да гэтага праходзілі ў нас практыку. Для падапечных кадравая стабільнасць калектыва асабліва добра: не трэба прывыкаць да новых людзей, адчуваць праз гэта дыскамфорт.

У цэлым жа стабільнасць і цёплая абмасфера ў калектыве, як адзначае субяседніца, — ад дырэктара цэнтра Таццяны Тарасевіч. Выдатны кіраўнік-арганізатар і чалавечны чалавек, Таццяна Васільеўна, з яе слоў, аб’ядноўвае калектыў, робіць усё магчымае для стварэння належных умоў працы работнікаў. «Асабіста я, ідучы на работу, не ўспрымаю, што іду выконваць тыя ці іншыя абавязкі — іду як дадому і лічу гэта вельмі важным для станоўчай эмацыйнай настроенасці на працу».
Адзін з накірункаў работы аддзялення рэабілітацыі — рэкламаваць і рэалізаваць вырабы падапечных.
— Для нас вялікая радасць радаваць іншых, — кажа субяседніца. — Кіраўнікі гурткоў і я таксама пастаянна шукаем у інтэрнэце нешта новае, цікавае, што б маглі змайстраваць з падапечнымі. Яшчэ нешта пераймаем падчас удзелу ў кірмашах-выставах. Значнай падзеяй для аддзялення стаў снежаньскі ўдзел у Мінскай выставе-продажы, наладжанай да Дня інвалідаў у ГЦ “Сталіца”. Нашы творчыя работы прыйшліся пакупнікам даспадобы: цягам трох дзён людзі з задавальненнем іх набывалі і дзякавалі за ўдалыя ідэі і якасць выканання. Зрэшты, перш чым патрапіць у сталіцу, мы прайшлі адбор на Магілёўшчыне, дзе нашыя працы, праз удзел ва ўсемагчымых мерапрыемствах, ужо добра ведаюць. Хацелася б, каб такія шырокамаштабныя выставы-продажы работ падапечных наладжваліся на працягу года. Асабіста мы да гэтага гатовы.

Творчая па натуры, актыўная і ініцыятыўная Ірына Юркавец узначальвае аддзяленне вось ужо 11 гадоў. Між тым, у сацыяльную абарону прыйшла, як кажа, выпадкова. У свой час скончыла з чырвоным дыпломам Горыцкае педвучылішча, пазней — Магілёўскі ўніверсітэт імя А. Куляшова па спецыяльнасці “пачатковая адукацыя” і нават паспела папрацаваць выхавальніцай дзіцячага садка. Вярнуўшыся з Бабруйска на малую радзіму ў Кіраўск з-за сямейных абставін, некалькі гадоў узначальвала мясцовы райкам “БРСМ”, затым атрымала прапанову ўзначаліць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў (такая форма сацпадтрымкі ў краіне толькі зараджалася) Кіраўскага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Пасля пяці год работы ва ўстанове перайшла на адпаведную пасаду ў раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва. Акрамя таго, з’яўляецца членам раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” і вядзе ідэалагічную работу ў арганізацыі, актыўна ўдзельнічае ва ўсіх раённых і не толькі мерапрыемствах.

А яшчэ Ірына Юркавец — актыўны наведвальнік фітнэс-клуба, дзе шмат гадоў займаецца пілатэсам, і збіральніца рэдкіх завушніц, прывозіць іх адусюль, дзе бывае. Улічыўшы гэтае захапленне, родныя падаравалі ёй спецыяльны футляр для ўпрыгожанняў. Хоць завушніцы, як з усмешкай заўважае Ірына Іванаўна, у футляры не залежваюцца — з перыядычнасцю дапаўняюць паўсядзённы і выхадны вобраз і без таго прывабнай уладальніцы.

tribunapracy.by

Инфоблок

Всего комментариев 0

Поделиться:

Другие новости раздела

ДРУГИЕ НОВОСТИ РАЗДЕЛА
Одним из победителей национального этапа конкурса «Право на здоровье» стал врач из Бобруйска
Здоровье, красота, мода
Одним из победителей национального этапа конкурса «Право на здоровье» стал врач из Бобруйска
Более тысячи учащихся медколледжа приняли участие в Дне здоровья
Здоровье, красота, мода
Более тысячи учащихся медколледжа приняли участие в Дне здоровья
Осторожно, сальмонеллёз: бобруйский эпидемиолог — о профилактике болезни и опасности стихийных рынков
Здоровье, красота, мода
Осторожно, сальмонеллёз: бобруйский эпидемиолог — о профилактике болезни и опасности стихийных рынков
От 60 до 77 лет: в горпарке прошёл марафон по скандинавской ходьбе «Шаг к долголетию»
Здоровье, красота, мода
От 60 до 77 лет: в горпарке прошёл марафон по скандинавской ходьбе «Шаг к долголетию»
Бобруйские медики провели тренинги по здоровью для родителей-воспитателей детских домов
Здоровье, красота, мода
Бобруйские медики провели тренинги по здоровью для родителей-воспитателей детских домов
Клещи ищут жертв перед спячкой — предупреждает БЗЦГИЭ
Здоровье, красота, мода
Клещи ищут жертв перед спячкой — предупреждает БЗЦГИЭ
В Бобруйске стартовала республиканская оздоровительная акция «Уважение. Забота. Ответственность»
Здоровье, красота, мода
В Бобруйске стартовала республиканская оздоровительная акция «Уважение. Забота. Ответственность»
Узнали, какими вакцинами против гриппа можно будет привиться в Могилевской области
Здоровье, красота, мода
Узнали, какими вакцинами против гриппа можно будет привиться в Могилевской области
В Могилевской области 39-летний мужчина пообедал грибами. Спасти его не удалось.
Здоровье, красота, мода
В Могилевской области 39-летний мужчина пообедал грибами. Спасти его не удалось.
В Беларуси с начала октября стартует массовая вакцинация против гриппа
Здоровье, красота, мода
В Беларуси с начала октября стартует массовая вакцинация против гриппа
Без обезболивающих при артрозе: секреты здоровой спины и ног
Здоровье, красота, мода
Без обезболивающих при артрозе: секреты здоровой спины и ног
В Бобруйске на стадионе «Спартак» прошла лекция о профилактике гриппа и вакцинации
Здоровье, красота, мода
В Бобруйске на стадионе «Спартак» прошла лекция о профилактике гриппа и вакцинации
Открыть карту

Частное унитарное предприятие по оказанию услуг «Бобрбай»;

Юридический адрес: 213826, Беларусь, г. Бобруйск, ул. Чонгарская, 81/25;

УНП 790676313, Свидетельство о госрегистрации №790676313 от 11.11.2011 выдано Бобруйским горисполкомом;

Офис BOBR.by:213826, г. Бобруйск, ул. Карла Либкнехта, 25;

Контактные телефоны офиса BOBR.by

Написать письмо О нас Реклама
© 2006-2026 «BOBR.by»
НовостиФотофактНаш БобруйскКаталог организацийРаботаОбъявленияАфишаФотоКомментарииРеклама на порталеКурсы валют$ 2.98Погода10.5 °CНаписать письмоО нас

Авторизация

Логин, телефон или email
Забыли пароль?
Не заполнены необходимые поля!
Произошла ошибка ответа сервера
Telegram

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Идёт обмен данными...

Произошла ошибка