Іванаўскі ФАП — у ліку пераможцаў абласнога конкурсу
8 апреля 2024
1098
У Магілёве адбылася калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, на якой падвялі вынікі работы медыцынскіх арганізацый вобласці за 2023 год і абмеркавалі задачы на бягучы.
Там жа ўшанавалі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па павышэнні культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. У групе “Фельчарска-акушэрскія пункты” за высокія паказчыкі якасці і культуру медабслугоўвання 3-га месца ўдастоены Іванаўскі ФАП Бабруйскага раёна, што пацверджана дыпломам.
Іванаўскі фельчарска-акушэрскі пункт на працягу болей за два дзясяткі год узначальвае Вера Бандарчук. Санітаркай працуе Марына Манько. На абслугоўванні ФАПа аграгарадок, а таксама вёскі Чырвоная Дуброва і Койміна, у якіх пражываюць звыш трохсот чалавек.
— Работы на ФАПе шырокі спектр. З асноўнага — прыём хворых, выкананне прызначэнняў участковага ўрача Міхалёўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, наведванне пацыентаў па месцы жыхарства, патранаж дзяцей, дыспансерызацыя насельніцтва, прафілактычныя медагляды жыхароў. Імкнемся аказваць паслугі на высокім якасным узроўні, — адзначыла Вера Аляксееўна.
Читайте также:
Беларусь попала в топ-10 стран по уровню разводов – вот на какое место
Теплая и преимущественно без осадков погода ожидается сегодня в Беларуси
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...